Ад прафсаюзаӯ – паклон!

Напярэдадні 9 Мая жывым сведкам тых гадзін, ветэранам вайны заўсёды аказваецца павышаная ўвага і пашана. І на гэты раз да ўдзельнікаў баявых дзеянняў, былых абаронцаў Радзімы наведаліся дэлегацыі ад раённай улады, арганізацый і прадпрыемстваў Чачэршчыны, моладзь, школьнікі і, канешне ж, прадстаўнікі прафсаюзных аб’яднанняў. Такую групу на чале з начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святла-най Мельнікавай сустракаў у пакоях сва- ёй хаты ўсімі паважаны жыхар аграгарад-ка Батвінава, ветэран Вялікай Айчыннай Аляксандр Ягоравіч Шапіленка. Нізкі па- клон за подзвіг і віншавальная паштоўка з рук Святланы Пятроўны і прафсаюзных лідараў Ганны Туравец і Таццяны Перавознікавай – толькі невялікая частка таго, чым можа адарыць сёняшняе пакаленне свайго вызваліцеля. Шэраг візіцёраў з кветкамі і сардэчнымі абдымкамі рушыў ў дарогу, якую пратапталі да сведкаў тых крава- вых дзён сваімі сэрцамі і адкрытай пад- зякай сучаснікі. Прыміце нашу пашану, любоў і прызнанне! Дзякуй за мір і свабоду!

Темы:
05.05.2017