З удзячнасцю за працоўную дбайнасць

У Калiнкавiцкам раёне падведзены вынікі раённага спаборніцтва сярод механізатараў, якія вызначыліся на вясенніх палявых работах.
Так, пераможцам раённага спаборніцтва на ўнясенні мінеральных угнаенняў стаў механізатар СВК “Дружба-Аўцюкі” Вячаслаш Мядзведзеў. На “Расе” ён унёс мінеральныя ўгнаенні на плошчы пяць тысяч гектараў.
На ўнясенні агранікі не было роўных механізатарам УП “Э/б Ліпава” Мікалаю Горбачу і Валерыю Сярбенка. У першага паказчык 20955 тон, у другога – 20450 тон.
З гэтай жа гаспадаркі механізатар Віктра Навіцкі, які на пагрузцы арганікі заняў у раённым спаборніцтве другое месца з паказчыкам 34291 тона. А лідарам у гэтым відзе работ стаў механізатар ААТ “Прудокскае” Юрый Шаблінскі, які пагрузіў 34540 тон арганікі.
Сваю лепту ў агульную справу зрабілі і механізатары УП “Даманаваічы-Агра” Уладзімір Гадлеўскі і Уладзімір Лышчанка. Першы стаў лідарам раённага спаборніцтва на падрыхтоўцы глебы з паказчыкам 1923 гектары, другі – на сяўбе кукурузы, засеяўшы 1097 гектараў.
Адзначыў райкам прафсаюза работнікаў АПК і механізатара УП “Э/б Ліпава” Аляксандра Красоўскага, які, як і летась, стаў лідарам на пасадцы бульбы.
Усе названыя механізатары атрымалі Падзячныя лісты і каштоўныя падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК, якія ім уручыў старшыня райкама Сяргей Сінькевіч.

Аляксандр Века.

Темы:
19.06.2017