Лепшыя на сяубе и ворыве.

Бадай, асноўныя палявыя работы ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах Петрыкаўскага раёна завершаны. Аграрыі своечасова пасеялі яравыя, працягваюць сяўбу кукурузы. Петрыкаўскi райкам прафсаюза работнікаў АПК пільна сачыў за поспехамі іх у гэтай справе і кожны тыдзень вызначаў лепшых працаўнікоў на падрыхтоўцы глебы, ворыве і сяўбе.
Днямі былі падведзены вынікі пасяўной кампаніі яравых зерневых з вызначэннем і ўзнагароджаннем перадавікоў. Так, па звестках, прадстаўленых сельгаспрадпрыемствамі, лідарам сяўбы ў раёне стаў капаткевіцкі механізатар Руслан Качэля. Руслан трактарам “Беларус-3022” з пасяўным агрэгатам “Amazone Cirrus 4001” пасеяў 1018 гектараў зерневых.
На падрыхтоўцы глебы не было роўных у раёне механізатару з ААТ “Навасёлкі” Уладзіміру Сянько, які трактарам “Беларус-3022” з дыскатарам “АДУ-7,5” падрыхтаваў 1053 гектары. Уладзімір не першы год працуе ў гаспадарцы і заўсёды – на адказных работах. Чым і напрацаваў вопыт, давер і павагу ў калектыве.
Лепшым у раёне на ворыве глебы стаў механізатар з ААТ “Курыцічы” Андрэй Картыннік, які трактарам “Беларус-3522” з плугам “ПБН-5-50” узараў 565 гектараў.
Павіншаваць механізатараў з дасягнутымі вынікамі, пажадаць далейшых працоўных перамог і ўручыць падарункі днямі прыехалі старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў і райкама прафсаюза работнікаў АПК Васіль Макаравец і Ірына Берднік.
Зараз працягваюцца работы па сяўбе кукурузы. Па заканчэнні кампаніі будуць вызначаны і ўзнагароджаны лепшыя працаўнікі.
Плённай працы, поспехаў і дасягненняў, паважаныя аграрыі!
/Дзмітрый БЯЛЬКО./

Темы:
29.05.2017